+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Вадохрышча»
Галоўная Падзеі Акцыя «Вадохрышча»
Акцыя «Вадохрышча»
1515

Акцыя «Вадохрышча»

23 студзеня 2021 года

з 13.00  да 14. 00

Паміж Калядамі і Вадохрышчам існуе непасрэдная сувязь. Каляды – свята, якое займае ў традыцыйнай культуры беларусаў важнейшае месца. Доўжылася яно напрацягу двух тыдняў і ўключала ў сябе тры куцці – тры калядных свята. У праваслаўных святкаванне Каляд завершалася поснай  куццёй, якая была прымеркавана да Вадохрышча.

Каляды скончыліся, прайшлі марозы, а снег яшчэ не растаяў. Запрашаем вас палюбавацца прыгожымі снежнымі краявідамі, зрабіць атмасферныя здымкі (нагадваем вам пра дзень музейнага сэлфі!) і наведаць бясплатную экскурсію, якая пройдзе па трох храмах і сялянскіх сядзібах музею, дзе вы пачуеце расповяд пра свята Вадохрышча.

Экскурсія разлічана на адну групу да 10 чалавек. Збор групы каля ўвахода на сектар “Цэнтральная Беларусь”.

І не забудзьцеся падзяліцца здымкамі ў сацсетках!

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту, студэнтаў – 4.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Развітанне са школай – 2023
1528
Развітанне са школай – 2023

25 мая 2023 года з 14.00 да 20.00

Запрашаем вас на сапраўднае вясковае дзейства – абрадавае свята «Зажынкі»!
185
Запрашаем вас на сапраўднае вясковае дзейства – абрадавае свята «Зажынкі»!

Гэта не проста мерапрыемства, а падарожжа ў глыбіню беларускай традыцыі, калі першы сноп –...

Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»
555
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з...

Свята  «Багач»
1438
Свята «Багач»

23 верасня 2023 года з 14.00 да 15.30   Багач – старадаўняе свята ўраджаю,...