+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2987

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12 студзеня 2019 года 

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці,  асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара з гаспадыняй, і іх гаспадарку.

 У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту ў гэты дзень ладзілі традыцыйныя абрады шчадравання: «Цыганкі», «Шчодра». Таксама вучыліся танцаваць беларускія танцы, прынімалі ўдзел у розных калядных конкурсах! А самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы ад музея!

 

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
3195
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Інтэрактыўная экскурсія «Прыгоды ў краіне Зюзі»
1447
Інтэрактыўная экскурсія «Прыгоды ў краіне Зюзі»

9 студзеня 2022 года запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай экскурсіі...

Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
1130
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»

30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...

Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»
872
Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Б...