+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь»
Галоўная Падзеі IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь»
IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь»
780

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПознайБеларусь».

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.

Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.
Месца ўзнагароджання і дата будуць апублікаваны пазней на сайце
ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме".

Тэма конкурсу: Брэнд Беларусі.

Задачы конкурсу:

  • фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ажыццяўлення падарожжаў унутры краіны;
  • павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;
  • папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;
  • уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі;
  • пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.

У конкурсе заяўлены 3 намінацыі: "Слоган", "Плакат", "Відэаролік" (паднамінацыі "Відэаролік арганізацыі" і "Відэаролік вандроўцы").

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя: фізічныя асобы, у тым ліку дзяцей і навучэнская моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы (https://forms.gle/qZ9f8svAsWVx8gjH8) не пазней за 1 верасня 2024 года.

Або накіраваць заяўку на электронную пошту ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме": info@belarustourism.by

Чытайце таксама
Cвята  «Шчодрык»
1005
Cвята «Шчодрык»

13 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.30   Шчодрык або Шчодрая куцця –  вечар...

Развітанне са школай – 2023
1549
Развітанне са школай – 2023

25 мая 2023 года з 14.00 да 20.00

Паважаныя наведвальнікі! Увага!
674
Паважаныя наведвальнікі! Увага!

У гэту суботу 13 ліпеня 2024 года па тэхнічным прычынам сектар «Паазер’е» будзе зачынены для на...

Паплаваць на байдарках у музеі? Лёгка!
1321
Паплаваць на байдарках у музеі? Лёгка!

3 і 4 ліпеня ў вас ёсць магчымасць арэндаваць ровар ці байдарку!