+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэлiз свята «Вадохрышча»
Галоўная Падзеі Прэс-рэлiз свята «Вадохрышча»
Прэс-рэлiз свята «Вадохрышча»
408

17 студзеня 2026 года

З 13:00 да 14:00

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята – тры куцці. Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам – Вадохрышчам. Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана.  Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. Вялікая роля адводзілася «абаронным рытуалам», якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы.

Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.

Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята;
  • Варожбы;
  • Майстар-клас.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства “Над Менкай”
1181
Мерапрыемства “Над Менкай”

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...

Свята  «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»
846
Свята «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»

Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага со...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
607
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

Акцыя «Цалкам бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб...

Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
1805
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

5 красавіка 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...