+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
2192

Мерапрыемства «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Кожную нядзелю сакавіка 2019 года з 13:30

Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца больш аб музеі і беларускай гісторыі. Кожную нядзелю сакавіка (17, 24, 31) можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па ветракам музея.

Вы ўбачыце, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі, дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і даведаецеся шмат цікавага пра забытую тэхналогію.

Вы зможаце наведаць 3 унікальныя млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёна, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёна і млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёна і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.            

Пачатак экскурсіі ў 13.30 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры сборы групы да 10 чалавек!  

Чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў! У іншы час інтэр'еры млыноў закрыты для наведвання!  

Калі ласка, апранацеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія  «Слуцкімі ваколіцамі»
1432
Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»

2 мая 2022 года чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым н...

Абрадавае мерапрыемства  «Багач заткнуў у страху рагач»
1866
Абрадавае мерапрыемства «Багач заткнуў у страху рагач»

19.09.2020 г. Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства...

«Жаночая доля»
1041
«Жаночая доля»

8 сакавіка 2023 года з 13.00 да 14.00

Мерапрыемства  «Піліпаўскія вячоркі»
1130
Мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі»

25 лістапада 2023 года з 15.00 да 16.00   Піліпаўка – менавіта такую назву...