+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
2147

Абрадавае мерапрыемства

«Гуканне вясны»

28 сакавіка 2020 года 

з 14:00 да 15:30

«Гуканне вясны» - старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежыў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. З гуканнем вясны звязана шмат рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся  заклікамі, загаворамі, веснавымі песнямі, якія павінны былі паспрыяць хутчэйшаму прыходу вясны.           

Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць вырабіць сабе прыгожую птушку - сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, паўдзельнічаць у веснавых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы, а завяршэннем свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчанага па рацэ!

Вас чакае:

  • выступленне фальклорных калектываў;
  • абрад “Гуканне Вясны”;
  • майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;
  • майстар-клас па вырабе птушак;
  • спаленне кола на плыце!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны»  на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі! 

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Абрады на Каляды! Што захавалася да нашага часу?
2340
Абрады на Каляды! Што захавалася да нашага часу?

Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»

Акция "Беларусь против табака" 2026
229
Акция "Беларусь против табака" 2026

В Республике Беларусь в 2026 году запланирована масштабная республиканская...

Свята «Вербніца»
789
Свята «Вербніца»

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.