+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
2725

Абрадавае мерапрыемства

«Гуканне вясны»

30 сакавіка 2019 года 

з 14:00 да 16:00

«Гуканне вясны» - старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Ад сустрэчы вясны шмат у чым залежыў дабрабыт селяніна, таму адзначалася свята ўрачыста, весела і шумна. З гуканнем вясны звязана шмат рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся заклікамі, загаворамі, веснавымі песнямі, якія павінны былі паспрыяць хутчэйшаму прыходу вясны.            Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць вырабіць сабе прыгожую птушку - сімвал прыходу вясны, паслухаць традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, паўдзельнічаць у веснавых абрадах, павадзіць карагоды, патанчыць беларускія танцы, а завяршэннем свята стане ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчанага па рацэ!

Вас чакае:

  • Выступленне фальклорных калектываў;
  • Выстава гліняных птушачак з калекцыі музея;
  • Майстар-клас па беларускіх танцах і гульнях;
  • Майстар-клас па вырабе птушак;
  • Спаленне кола на плыце!

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Гуканне вясны»  на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Абрад «Куры»
1036
Абрад «Куры»

сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур   27 студзеня 2024 года з 14.00...

Мерапрыемства  «Спартакіяда»
807
Мерапрыемства «Спартакіяда»

Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і т...

Мерапрыемства «Зімовыя забавы»
1584
Мерапрыемства «Зімовыя забавы»

20 лютага 2021 года запрашаем вас прыняць удзел у традыцыйных беларускіх гульнях і забавах!

Прэс-рэлiз акцыі «Сватанне»
484
Прэс-рэлiз акцыі «Сватанне»

Сватанне — адзін з самых прыгожых і цікавых вясельных абрадаў беларусаў. Менавіта з яго...