Хлеб – святыня нашага народа, таму жніво лічылася вельмі адказным перыядам у жыцці беларускага селяніна. Пачатак і заканчэнне ўборкі ўраджаю зернавых урачыста адзначаліся не толькі сельскай грамадой, але і ў кожнай сям’і. Збор ураджаю селянін, негледзячы на цяжкую працу і недахоп часу, суправаджаў шэрагам абрадава-магічных дзеянняў.
Дажынкі адзначалі звычайна пасля заканчэння жніва і апошні дзень суправаджаўся дажыначнымі абрадамі, у аснове якіх ляжаць рытуалы, якія правадзіліся каля апошніх жытнёвых каласоў, якія ў народзе называлі “барада”. Гэтыя каласкі ўпрыгожваюць кветкамі, стужкамі, пад іх кладуць хлеб, соль. Абавязковым атрыбутам свята быў яшчэ апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў заключаўся ў тым, каб сродкамі сабранага забяспечыць ужо будучы ўраджай, здароўе, дабрабыт і працяг роду, падзякаваь продкам за дапамогу ў вырошчванні і зборы пладоў сваёй працы.
Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых да абрадавага мерапрыемства “Дажынкі”! Вы пабачыце традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя песні, найгрышы на музычных інструментах і зможаце самастойна зжаць сабе сноп на памяць!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
31 сакавіка 2024 года з 14:00 да 15:00 Вялікдзень – рухомае свята народнага...
09.11.2018г. Адкрыццё выставы “Беларускі лён” прысвечана адным з самых старажытных заняткаў...
Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай...
21 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося цудоўнае...