+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрад «Абракання»
Галоўная Падзеі Абрад «Абракання»
Абрад «Абракання»
786

16 лістапада 2024 года

З 13:00 да 14:00

Галоўным прадметам “абракання” з’яўляюцца абракальныя тканіны. Такія тканiны выраблялiся ў крызiсных сiтуацыях за адзін дзень i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў. Ім прыпiсвалася здольнасць адводзiць бяду i засцерагаць ад няшчасцяў.

Падчас абрада людзі абыходзілі вёску з малітвамі і тканінай. Рушнікі ці фартушкі з такой тканіны прымацоўвалі да прыдарожных крыжоў або аддавалі ў мясцовую царкву.

Запрашаем Вас ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца больш аб матэрыальным і духоўным свеце беларусаў!

 

Вас чакае:                                                                        

  • Рэканструкцыя абрада «Абракання»;
  • Расповед пра абракальныя тканіны;
  • Майстар-класы по вырабу «паяскоў з нітак», «лялькі-мотанкі», «выцінанкі».

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1111,1026.

Чытайце таксама
«Развітанне са школай - 2026»
268
«Развітанне са школай - 2026»

23 мая ў Музеі народнай архітэктуры і побыту панавала асаблівая атмасфера - тут адзначалі свята...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
3197
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...

«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»
2820
«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»

26.05.2018г. Запрашаем вучняў 4-х класаў, настаўнікаў і бацькоў!