Агульная колькасць 797 адзінак асноўнага фонду.
Калекцыя цікавая тым, што ў яе склад уваходзяць усе тыя прадметы, якімі карысталіся на працягу стагоддзяў, і сёння яны не страцілі сваёй актуальнасці. У асноўным усе прадметы зроблены ўручную майстрам альбо самім гаспадаром для сваіх патрэб. Ёсць таксама і прадметы, якія выпускала прамысловасць, напрыклад, швейныя машыны вытворчасці “Зінгер”.
У склад калекцыі ўваходзяць разнастайныя сталярныя інструменты (варштаты, гэблі, свярдзёлкі); інструменты для бандарных работ (нацягуш, затор); станкі (такарны, такарна-фрэзерны, ганчарны, жорны); шавецкі інструмент (швейныя машыны, іголкі); прыстасаванні для рыбалоўства (паплаўкі, бучы, каробкі), пчалярства (калоды, вуллі), збіральніцтва; прыстасаванні для вырабу абутку і розныя іншыя прадметы.
Сярод прадметаў калекцыі сустракаюцца ўнікальныя: кавальскія мяхі, станок для вырабу гонты, “цыркулярка”.