+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
Галоўная Падзеі Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3844

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Даты правядзення:
15 красавіка – 15 мая 2016 года

Месца правядзення:
Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
(г. Дзяржынск, вул. Ленінградская, 6)

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!” — гэта сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў межах праграмы “Культура не ведае правінцый”.

Немагчыма ўявіць сабе Вялікдзень без фарбаваных яек. Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя ўпрыгожвання вярбы захавалася да нашага часу? Адказ на ўсе гэтыя пытанні вы атрымаеце пад час наведвання выставы.

Экспазіцыя выставы дазволіць вам прайсці шлях ад Вербнай нядзелі да свята Вялікдзень. На ёй кожны зможа акунуцца ў хатнюю атмасферу святочных дзён праз атрыбуты матэрыяльнай культуры, знаёмства з кулінарнымі традыцыямі, народнымі гульнямі і забавамі. Пад час дзеяння выставы будзе працаваць інтэрактыўная зона, дзе кожны наведвальнік зможа зрабіць сваімі рукамі велікодны сувенір, ці дапоўніць экспазіцыю ўласным вырабам.

Аматараў традыцыйнай культуры, дзяцей і дарослых запрашаем прыняць удзел у конкурсе “Велікоднае яйка”. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на закрыцці выставы 14 мая 2016 г.

Умовы конкурсу тут.

Запрашаем наведаць выставу.
Урачыстае адкрыццё – 15 красавіка а 15:00.

Чытайце таксама
Свята «Вялікдзень»
1247
Свята «Вялікдзень»

24 красавіка 2022 года Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасц...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2652
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

21 ліпеня 2018 г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Зажынкі» на тэрыторыі музея!