Запрашаем вас на акцыю «Узвіжанне» ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!
Казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы». Існавала павер'е, што ў гэты дзень змеі збіраюцца разам перад зімоўкай, таму ў лес імкнуліся не хадзіць: «Дзвіжанне — гадзюкі здвігаюцца ў кучу».
Што вас чакае ў праграме:
- Расповед пра хрысціянскі і народны аспекты свята;
- Беларускія народныя казкі пра змей;
- Майстар-клас па вырабу паяскоў з нітак;
- Майстар-клас па беларускім танцам і гульням.
Калі: 26 верасня 2026 года а 15:00.
Дзе: 4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Чакаем вас на свяце!

Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”.
Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы...
15 ліпеня 2023 г. у 14.00
11 і 13 жніўня 2023 года з 13.00 да 14.00 Запрашаем спазнаць далёкія і блізкія...