+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў
Галоўная Падзеі Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў
Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў
2820

Удзел у свяце «Дзесятуха» - камандзіроўка ў г. Лоеў

8 ліпеня супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Святыні Лоеўшчыны» ў Лоеўскім раённым музеі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў прадметы ткацтва Лоеўшчыны і абраз «Святая Параскева» пачатку ХІХ ст. з в. Крупейкі Лоеўскага раёна. На выставе таксама экспануюцца народныя абразы, кнігі з музея Гомельскай епархіі.

Выстава прымеркавана да свята «Дзесятуха» ў гонар святой Параскевы. Свята адбываецца кожную дзясятую пятніцу пасля Вялікадня, у гэтым годзе – 8 ліпеня.

Паводле легенды, якая бытуе на лоеўскай зямлі, абраз святой Параскевы з’явіўся ў пачатку ХVIII ст. у дзясятую пятніцу пасля Вялікадня паміж вёскамі Крупейкі і Шчытцы. На гэтым месцы была пабудавана каплічка, у савецкі час разбурана, а ў 1998 г. зноў адноўлена. Падчас сучаснай «Дзесятухі» адбываецца служба ў гонар святой Параскевы ля капліцы на месцы з’яўлення абраза, а таксама служба і хрэсны ход у г. Лоеў.

Абраз святой Параскевы XIX ст. захоўваецца таксама ў Крупейчанка Марыі Апанасаўны, жыхаркі в. Крупейкі. Ікона ўнікальная тым, што кожны год удзельнічае ў абрадзе «Свяча». Супрацоўнікі музея пазнаёміліся з захавальніцай абраза і пачулі ў яе выкананні легенды пра лоеўскі абраз святой Параскевы.

Чытайце таксама
Квіткі на свята «Масленіца-2025» (01.03.2025)
461
Квіткі на свята «Масленіца-2025» (01.03.2025)

Дарагія сябры! 1 сакавіка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту...

Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»
1702
Прафесійнае свята «Дзень настаўніка»

2 кастрычніка 2021 г. запрашаем прыняць удзел у прафесійным свяце «Дзень настаўніка» на...

Начны забег
1035
Начны забег

У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!

Аб працы музея 11 лістапада 2023 года
575
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 11 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...