19 ліпеня 2025 года
15.00 – 16.00
«Зажынкі» - традыцыйнае свята, прысвечанае пачатку жніва.
Гэта падзея адзначае важны момант у жыцці вясковай грамады, калі першы сноп «Гаспадар» зажыналі з асаблівай пашанай. Лічылася, што ён прыносіць у дом дабрабыт, шчасце і згоду, а таксама валодае магічнай сілай. Сноп упрыгожвалі чырвонай стужкай, заносілі ў хату і ставілі на покуці як сімвал ураджайнасці.
Пад час мерапрыемства Вы зможаце пазнаёміцца з даўнімі абрадамі, звязанымі з пачаткам уборкі ўраджаю. Свята будзе цікавае як дарослым, так і дзецям — усім, хто жадае дакрануцца да каранёў беларускай культуры.
Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых да свята «Зажынкі»!
Вас чакае:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай...
Незвычайныя і таемныя гісторыі пад начным зорным небам можна будзе пачуць 18 мая з нагоды...
24.04.2021г.(рэпетыцыйны дзень) – 25.04.2021г.
Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!