+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Ой, скора, скора Калядкі»
Галоўная Падзеі Свята «Ой, скора, скора Калядкі»
Свята «Ой, скора, скора Калядкі»
610

23 лістапада 2024 года

13.00

Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага. Ці задумваліся Вы, адкуль у гумне з’яўляюцца снапы? Хто вырошчвае агародніну і даглядае за яблыневым садам? І ці патрэбна нам нарыхтоўваць дровы на зіму?

Мінулі цёплыя дзянькі, завяршыліся работы ў полі, ураджай звезены і апрацаваны – і вось ужо з’яўляецца час на спевы, гульні і танцы.

Запрашаем паглыбіцца ў спеўныя традыцыі нашых продкаў разам з намі ў музеі пад адкрытым небам!

Разам мы развучым калядныя песні і падрыхтуемся да Калядаў.

Чакаем Вас ля карчмы!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па вывучэнню калядных песень;
  • Расповед пра збор песеннай спадчыны ў экспедыцыях ад Ул.Бярберава;
  • Традыцыйныя танцы ды гульні.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых –12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі –6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
744
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Вынікі ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»
864
Вынікі ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

Наш музей увайшоў у топ-3 музеяў краіны і быў адзначаны Дыпломам фіналіста ў намінацыі «Музей г...

«Свята ў Азярцы. Вяртанне легенды»
43
«Свята ў Азярцы. Вяртанне легенды»

18 ліпеня ў 19.00. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх стаць...

Музейны занятак «Беларускі лён»
4265
Музейны занятак «Беларускі лён»

Запрашаем на музейныя заняткі!