+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў
Галоўная Падзеі Свята «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў
Свята  «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў
441

21 чэрвеня 2025 года

з 19.00 да 22.00

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!            

Вас чакае:

  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • Варожбы на вянках і зеляніне;
  • Чарадзейныя казкі;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Майстар-клас па дэкору з травы;
  • Майстар-клас па лялькам з травы;
  • Рыцарская і “вядзьмачая” пляцоўкі;
  • Выступленні фальклорных калектываў.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 20 бел.руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 12,00 бел.руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 10,00 бел.руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Кошт квіткоў па папярэднім продажы (з 18.06.2025 па 20.06.2025):

  • для дарослых – 19 бел.руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 11,00 бел.руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 9,00 бел.руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/826a9fc23

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/6a7a8c754

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/8165fd20f

 

Білеты можна будзе набыць ОНЛАЙН па сістэме ЕРІП і у дзень правядзення мерапрыемства (21.06.2025)

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 20:00.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства  «Свята першага ўкоса»
978
Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса»

2 ліпеня 2022 года запрашаем далучацца ўсіх жадаючых да свята і пабачыць незвычайныя традыцыі...

Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
728
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

8 i 9 мая 2023 года з 13.00 да 14.00

Фотасправаздача «Мерапрыемства «Спартакіяда»
875
Фотасправаздача «Мерапрыемства «Спартакіяда»

18 чэрвеня адбылася спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў...

Свята «Грамніцы»
395
Свята «Грамніцы»

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».