+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Камаедзіца»
Галоўная Падзеі Свята «Камаедзіца»
Свята «Камаедзіца»
803

29 сакавіка 2025 года

з 14.00 да 15.00

Камаедзіца - адзін са старажытных рэгіянальных  беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і прысвячаўся абуджэнню мядзведзя ад зімовай спячкі.

На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу - так званыя камы (адсюль і назва свята), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя, якой сяляне яго і частавалі

 Запрашаем Вас наведаць наш музей у гэты дзень і даведацца аб традыцыях святкавання “Камаедзіцы”.

Вас чакае:

  • Знаёмства с традыцыяй святкавання “Камаедзіцы”;
  • Экскурсія “Пчалярства на Беларусі”;
  • Казкі;
  • Народныя танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 бел.руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 бел.руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 бел.руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1111,1026.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства  «Грамніцы»
1768
Абрадавае мерапрыемства «Грамніцы»

13.02.2021г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!

Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
711
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...