+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»
Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»
1733

Адкрыццё выставы «Ганчарны посуд Беларусі»

7 мая ў 12:00 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Ганчарны посуд Беларусі».

На часовай экспазіцыі будуць прадэманстраваны традыцыйныя гліняныя вырабы з усёй краіны, а таксама прылады працы ганчароў (усяго 99 экспанатаў). Кожны з шасці раздзелаў выставы пазнаёміць наведвальнікаў з ганчарствам пэўнага гістарычна-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі. Вы даведаецеся пра розныя ганчарныя асяродкі, тыпы посуду, спосабы яго фармоўкі, апрацоўкі, дэкаравання.

Белагліняныя вырабы з Гарадной, чорнаглянцаваная кераміка з Пружан і Поразава, абварная з Ганявіч і Сіняўкі, паліваны посуд з Івянца і Ракава, шматлікія экспанаты з іншых цэнтраў ганчарства дазволяць у думках перанесціся на малую Радзіму ў хату продкаў!

Вас чакаюць:

Куратарская экскурсія па выставе.

Прэзентацыя каталога выставы.

Майстар-класы ад ганчароў*.

Пасля заканчэння мерапрыемства ў музеі пройдзе рэканструкцыя народнага свята «Юр’е».

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Мінскі р-н, в. Азярцо.

Помнік архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань» (экспазіцыйны сектар «Падняпроўе»).

Дадведкі па тэлефонах: +375296978901; +375298547385.

*Арганізатары пакідаюць за сабой права на ўнясенне змен у праграму мерапрыемства.

Чытайце таксама
Свята «Вялікдзень»
1686
Свята «Вялікдзень»

24 красавіка 2022 года Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасц...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»
2054
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»

19 чэрвеня 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Сенакосная талака» на...

Увага! Важная інфармацыя!
1823
Увага! Важная інфармацыя!

Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!