25 лютага 2024 года
з 13.00 да 14.00
Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта Дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі незалежнасць роднай зямлі.
У цяперашні час Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
Па традыцыі ў гэты дзень прынята аддаваць даніну падзякі і павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і тым, на каго ў мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Радзімы.
Запрашаем Вас наведаць наш музей у гэты святочны дзень!
Сустракаемся ля карты-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар “Цэнтральная Беларусь”.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Прыходзьце, калі ласка на свята за 15 хвілін да пачатку!
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
.jpg)
Увага! Музей будзе працаваць 1, 2 і 8, 9 мая. 1, 2 і 9 мая: з 11:00 да 19:00, каса музея да...
15 жніўня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка»!
16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...
12 красавіка Музей народнай архітэктуры і побыту жыў асаблівым настроем. Падворкі і старадаўнія...