+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Школьнае жыццё нашых продкаў
Галоўная Падзеі Школьнае жыццё нашых продкаў
Школьнае жыццё нашых продкаў
3480

Школьнае жыццё нашых продкаў

Ужо зусім хутка празвініць апошні званок і для вучняў пачнуцца доўгачаканыя летнія вакацыі, а нехта назаўсёды пакіне сцены роднай школы, каб уступіць у дарослае жыццё. З гэтай нагоды, мы прапануем вам зазірнуць у мінулае і даведацца, як ішлі школьныя справы ў нашых бабуль і дзядуль.

У Беларускім скансэне знаходзіцца школа, якая была пабудавана ў 1932 годзе селянінам Рыгорам Філістовічам і аддадзена ў арэнду дзяржаве. Яе прывезлі з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Настаўніцай гэтай школы была Анэля Падольская, яна вяла навучанне арыфметыцы, грамаце, польскай мове, фізіцы, геаграфіі, гісторыі і іншым навукам.

Заняткі звычайна пачыналіся ў кастрычніку (пасля заканчэння сельскагаспадарчых работ) і заканчваліся перад Вялікднём. Калядныя вакацыі былі з 25 снежня па 6 студзеня. У першым паўгоддзі настаўнік займаўся з малодшымі школьнікамі, а старэйшыя займаліся самастойна. У адным класе адначасова вучыліся дзеці розных узростаў. У другім паўгоддзі настаўнік рыхтаваў вучняў да выпускных іспытаў. Асаблівасцю дарэвалюцыйнай школы было тое, што вучню можна было трымаць іспыт і пасля першай зімы навучання, і пасля пяці.

 

Заняткі праводзіліся ў першую змену: з 9 да 14-15 гадзін. Урок доўжыўся 50 хвілін, перапынкі – 5-7 хвілін, вялікі - 10. Кожную пятніцу ў школу прыязджаў святар і праводзіў тры ўрокі: па «Закону Божаму», «Евангеллю» і «Псалтыру». Дзеці маліліся тры разы на дні: у пачатку, у канцы заняткаў і ў абед. У дзяўчат былі ўрокі вышывання, у хлопцаў – «фізічная гадзіна». Пані Анэля часта грала на скрыпцы.

Папулярнымі былі народныя чытанні пры школах, як частка пазашкольнай асветы насельніцтва. Настаўнік рыхтаваў лекцыі на гістарычныя тэмы, адказваў на пытанні. Але, не гледзячы на гэта, многія сяляне не бачылі сэнсу ў народных чытаннях, не пускалі ў школу дзяўчат, былі незадаволены тым, што ў школу пойдуць хлопчыкі, таму што дзіцячая праца была хоць якая-ніякая дапамога бацькам. Вёска ў той час з недаверам ставілася да прагрэсу.

 

 

 

Матэрыялы з фондаў музея.

Чытайце таксама
Свята «Вербніца»
116
Свята «Вербніца»

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.

Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»
2333
Міжнародная канферэнцыя «Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам»

У гэтым годзе Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адзначае сваё 40-годдзе.

Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»
1036
Акцыя «Майстар-класы у беларускім скансэне»

18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...