Птушкі займаюць на свяце «Гуканне вясны» адно з самых галоўных і прывілеяваных месцаў. Менавіта яны ўвасабляюць сабой прыход вясны і абуджэнне ўсёй прыроды ад зімовага сну.
Мабыць, аднымі з самых любімых і ўшанаваных птушак на тэрыторыі нашай краіны лічыліся буслы - яны былі ключавой фігурай гэтага свята, для правядзення якога выбіралі самае высокае месца. Усё навокал упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардону, зробленымі з каляровых нітак, тканін і любога іншага падручнага матэрыялу.
Але асаблівай увагай і па гэты дзень карыстаюцца птушкі, выпечаныя з цеста. У некаторых рэгіёнах іх называюць «буські» або «буськавыя лапы». Для падрыхтоўкі такіх птушачак робяць самае простае цеста: мука, вада і соль. Гэта ласунак раскладваюць у акрузе, каб ён прыцягваў птушак, якія нясуць вясну на сваіх крылах. Гэтыя булачкі так і называюцца - "Жаўрукі".
Мы прапануем Вам разам з намі таксама паўдзельнічаць у «Гуканне вясны» і спячы для сябе традыцыйны вясновы пачастунак!
Масла расцерці з цукрам, дадаць вадкага мёду, яйкі, разрыхляльнік, соль, лімонны сок. У некалькі прыёмаў дадаць муку. Цеста атрымліваецца мяккае і эластычнае. Загарнуць цеста ў плёнку і пакласці на 30 хв. у халадзільнік. Затым раскатаць яго ў пласт і формачкай выразаць гурткі. Кожны гурток скласці напалову і нажом зрабіць некалькі надрэзаў (на фота відаць), якія ператворацца ў "шыю і пёры". Печыва выпякаецца на працягу 10-12 хв.
Прыгатаваць дражджавое цеста з названых інгрэдыентаў і сфармаваць з яго жаўрукоў. Вышмараваць іх зверху яйкам і выпякчы у духовай шафе.
Яйкі расцерці дабяла з цукрам, уліць кефір або сыраватку, пакласці пагашаную воцатам соду, растопленае сметанковае масла, муку і замясіць цеста.
Даць яму пастаяць 10-15 хв, затым сфармаваць жаўрукоў, вышмараваць яйкам і выпякчы у духовай шафе.
Высыпце ў міску сухія дрожджы і развядзіце іх цёплай вадой (прыкладна 30-40 ° С). Дадайце соль, цукар, алей і добра змяшайце. Можна дадаць сталовую лыжку гарэлкі, каб цеста падыходзіла лепш. Паступова ўвядзіце муку, прасейваючы яе праз сіта, і замясіце цеста. Цеста мясіце да такой кансістэнцыі, каб яно перастала прыставаць да рук. Пакрыйце цеста харчовай плёнкай і пакіньце падыходзіць. Цеста будзе гатова, калі перастане расці і нават пачне злёгку ападаць. Жаўрукі робяцца з моцнага, пругкага цесту (гл. фота). Вышмараваць паверхню настоем моцнай гарбаты з цукрам. Выпякайце ў разагрэтай да 180 ° С духоўцы, пакуль жаўрукі не падрумяняцца.
22.07.2017г. Акунуцца ў атмасферу музычных пераліваў, атрымаць асалоду ад гучання беларускіх...
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны.
25 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.30
10.10.2020г. кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!