З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня 2024 года пройдзе рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!" прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У рамках акцыі работнікі МНС прывядуць бацькам важкія довады, чаму нельга пакідаць дзяцей адных дома, а таксама раскажуць як не стаць ахвярамі ўласных памылак.
Мерапрыемствы пройдуць з патэнцыйнай мэтавай аўдыторыяй - бацькамі і дзецьмі.
Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць маленькіх дзяцей адных: вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Навучайце сваіх дзяцей, абмяркоўвайце з імі пытанні бяспекі і будзьце для іх прыкладам!
Напамінак.
па мерах бяспекі пры купанні ў вадаёмах
На вадаёмах забараняецца:
Меры забеспячэння бяспекі дзяцей на вадзе
Дарослыя абавязаныя не дапушчаць:
- адзіночнае купанне дзяцей без нагляду;
Усе дзеці павінны памятаць правілы:
І вада бывае небяспечнай
Надыходзіць самы цудоўны і цёплы час - лета. У гарачую пару больш за ўсё хочацца бавіць час на беразе возера ці рэчкі. Да таго ж, плаванне - гэта яшчэ і выдатная магчымасць сумясціць прыемнае з карысным! А для таго, каб адпачынак прыносіў толькі задавальненне, не варта забывацца на асноўныя правілы бяспекі.
Пасля таго як вы прыехалі на рэчку ці возера, правёўшы шмат часу ў дарозе, не варта адразу кідацца ў ваду. Неабходна крыху адпачыць, супакоіцца і астыць, толькі пасля гэтага можна ісці купацца. Адна з праблем падчас плавання - гэта пачуццё меры, якое многія губляюць, забываючы, што доўгае знаходжанне ў вадзе прыводзіць да пераахаладжэння арганізма. Калі Вы адчулі дрыжыкі, трэба неадкладна выйсці на бераг і зрабіць кароткую, але энергічную прабежку.
Не нырайце з разбегу, заходзіце ў ваду паступова, каб даць целу абвыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазмаў крывяносных пасудзін. Калі вы шмат часу правялі на сонцы, не спяшаецеся: адыдзіце ў цень, астыньце і толькі потым ідзіце плаваць. Не варта купацца нашча ці адразу пасля ежы. Рабіць гэта лепш праз паўтары гадзіны пасля ежы. Ні ў якім разе не заходзіце ў ваду падчас навальніцы! Калі плаваеце дрэнна, трымаецеся бліжэй да берага, каб у любы момант дакрануцца да дна нагамі.
Яшчэ адна небяспека, якая можа ўзнікнуць на Вашым шляху - вір. У такім разе варта набраць пабольш паветра ў лёгкія, пагрузіцца ў ваду і, зрабіўшы рывок у бок плыні, усплыць на паверхню. Калі ж Вы патрапілі ў моцную плынь, не плывіце супраць яе: выкарыстоўвайце плынь, каб наблізіцца да берага. І, нарэшце, самае страшнае, што можа адбыцца - Вы пачалі тануць. Трымаць сябе ў руках у дадзенай сітуацыі вельмі складана, аднак неабходна. Не боўтайцеся, супакойцеся і перавярніцеся на жывот ці на спіну, раскіньце як мага шырэй рукі і ногі - так вы ўсплывеце на паверхню. Рукамі злёгку заграбайце ваду пад сябе, гэта таксама дапаможа заставацца на плаву. Трохі адпачыўшы, плывіце да найблізкага берага.
Сцвярджэнне, што выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў, дзейнічае не заўсёды! Такім чынам, для пачатку паклічце на дапамогу іншых людзей або ратавальнікаў, калі такія побач маюцца. Кіньце які тоне выратавальны круг або доўгую вяроўку з вузлом на канцы. Калі ёсць лодка, то падплывіце да чалавека на ёй і паспрабуйце дапамагчы.
Строга забараняецца:
Адпачынак у вадаёма, нажаль, не заўсёды сканчаецца ўдала, таму да любых нечаканасцяў трэба быць гатовым!
07.01.2018г. Запрашаем усіх жадаючых адсвяткаваць сямейнае свята Раство Хрыстова ў вяселай...
РЭЖЫМ ПРАЦЫ МУЗЕЯ Ў СВЯТОЧНЫЯ ДНІ І СКАРОЧАНЫ ГРАФІК У ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ ДНІ
20 мая 2023 года з 20.00 да 22.30
Рэжым працы музея 6 і 7 лістапада.