+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Прэс-рэліз мерапрыемства «Спартакіяда»
Галоўная Падзеі Прэс-рэліз мерапрыемства «Спартакіяда»
Прэс-рэліз мерапрыемства  «Спартакіяда»
200

Мінскай гарадской арганізацыі

Беларускага прафсаюза работнікаў культуры,

інфармацыі, спорта і турызма

 

13 чэрвеня 2026 года з 11.00 да 14.00

Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!

13 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.

На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.

Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята!

Вас чакае:

  • Традыцыйныя беларускія спартовыя гульні і забавы (біццё падушкамі, кольцакід, пераліванне вады на хуткасць);
  • Спаборніцтвы каманд (самыя спрытныя ўдзельнікі атрымаюць узнагароды);
  • Заключны этап: традыцыйны музейны пакос травы;
  • Майстар-класы: па вырабу лялькі, пляценню паяскоў, выцінанцы, народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель»).

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства  «Дажынкі»
1538
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

22 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі му...

Кибербезопасность
131
Кибербезопасность

Актуальные мошеннические аккаунты в социальных сетях, с помощью которых распространяется ложная...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»
2160
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка (Наша Купалле)»

3 ліпеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «А ў нас сёння Купаллейка» на тэрыторыі муз...

Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)
164
Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)

Здаецца Першая сусветная вайна мае даволі адноснае дачыненне да гісторыі Беларусі. Як той...