+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"
Галоўная Падзеі Фотасправаздача "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"
Фотасправаздача "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"
3197

ФОТАСПРАВАЗДАЧА "МІКОЛЬСКІ ФЭСТ"

22 мая 2016 года
з 13:00 да 15:00

Запрашаем адзначыць разам “Мікольскі фэст”, – свята ў гонар Свяціцеля Мікалая.
Свяціцель Мікалай – найбольш ушанаваны ў народзе святы, цудатворац. На Беларусі яго лічылі адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з асаблівай павагай. У гонар святога называлі вёскі і храмы, ладзілі прастольныя святы з хрэсным ходам да крыніц, дзе святар асвячаў ваду, праводзілі кірмашы. Святкавалі “Мікольшчыну” некалькі разоў на год, вясной 22 мая – “Міколу Вешняга”. Гэта было свята конюхаў, паўсюдна служылі малебны, каб святы збярог коней ад ваўкоў, мядзведзяў і ліхіх людзей. У гэты час пачыналі збіраць лекавыя зёлкі.

У праграме:

  • малебен у гонар Святога Мікалая
  • канцэрт “Звіняць званы” пад кіраўніцтвам дырэктара Мінскай школы званароў Багдана Бярозкіна
  • выстава “Абраз Святога Мікалая Цудатворца ў народнай культуры”
  • расповед пра абрад “Мікольская свяча”
  • займальная лекцыя пра лекавыя зёлкі ў традыцыйнай культуры
  • Мікольскі кірмаш

У межах свята кожны наведвальнік зможа паспрабаваць сябе ў вобразе званара.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Кошт квіткоў:
50 000 руб. – дарослыя, 25 000 руб. – школьнікі, 35 000 руб. – студэнты
125 000 руб. – сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:
традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, лепшыя сувеніры ад народных майстроў, катанне на конях і мотапланеры.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
82
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...

«Спасцігаем гісторыю і культуру разам»
478
«Спасцігаем гісторыю і культуру разам»

Пілотны праект па супрацоўніцтву школ і музеяў...

Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
1223
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»

26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!

Дзень каваля  «Каваль куе – жалеза пяе»
167
Дзень каваля «Каваль куе – жалеза пяе»

Дзень святых Касьмы і Дзям’яна - свята кавалёў.