+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Свята млынара»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Свята млынара»
Мерапрыемства «Свята млынара»
980

20 красавіка 2024 года

з 14:00 да 15:00

 

Млын – пабудова для размолу зерня. З ім звязваецца шэраг павер’яў. Лічылася, што  млынары маюць стасункі з нячыстай сілай. Іх паважалі як вельмі моцных чараўнікоў і лічылася, што ўдзень малолі зерне людзі, а ўначы – чэрці. Валадары ветракоў, каб зноў выклікаць вецер, для прыкладу, кідалі некалькі жменяў мукі, што было своеасаблівай ахвярай ветру. А на Барысаўшчыне, тыя, хто працавалі на вадзяных млынах, у дзень святога Марціна елі гусей і казалі: «Марцін святы – губіцель гагаты».

Таму запрашаем ўсіх жадаючых наведаць Музей народнай архітэктуры і побыту, каб паслухаць млынарскія  байкі і паўдзельнічаць ў розных магічных дзеяннях, якія неад’емна звязаны з працай млынара.

 

Вас чакае:

  • Святочнае шэсце да млына з в. Даматканавічы;
  • Млынарскія чароўныя казкі;
  • Абрады, якія накіраваны на добрую працу млына;
  • Экскурсія па млыну з в. Даматканвічы.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар
655
Пад Мінскам узнаўляюць стогадовы паазерскі хутар

Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на...

Анонс мерапрыемства «Над Менкай»
1006
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»

8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Строчыцкія перазвоны-2021»
1457
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2021»

4 верасня 2021 года кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!