+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім скансэне: срэбным мячом і старажытнай замовай»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім скансэне: срэбным мячом і старажытнай замовай»
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім скансэне: срэбным мячом і старажытнай замовай»
1113

Славянская міфалогія і народныя ўяўленні пра навакольны сусвет натхнялі і будуць натхняць творцаў і аўтараў. Яскравы прыклад – раман Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар». Запрашаем вас пазнаёміцца з вядзьмарамі – фэнтэзійнымі змаганцамі з нячысцікамі.

Вы зможаце на свае вочы пабачыць тэхнікі фехтавання вядзьмарскіх школ, узяць ў рукі меч і выпрабаваць свае сілы ў баі з майстрамі розных вядзьмарскіх цэхаў. Таксама вы даведаецеся, як бараніліся ад нячысцікаў беларускія сяляне, выкарыстоўваючы падручныя сродкі і моц слова.

Вас чакае:

  • Знаёмства з вядзьмарскім клубам «Свая справа»;
  • Майстар-клас па фехтаванні ад майстроў вядзьмарскіх цэхаў;
  • Паглыбленне ў беларускія традыцыі абрадаў і замоў дэманстрацыя абрадаў на ахову хаты ад нячысцікаў;
  • Лучны цір (за дадатковую плату).

Пачатак мерапрыемства ў 18.00 каля шыльды перад уваходам на сектар «Центральная Беларусь».

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12, 00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355), маршрутные таксі №1277, №1111, №1026; аўтобус №150.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
1287
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

28 лістапада 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве “Вячоркі” на тэрыторыі музея...

Фотасправаздача «Юр’я»
3902
Фотасправаздача «Юр’я»

06.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Юр’я» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства “Над Менкай”
1162
Мерапрыемства “Над Менкай”

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах...