+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства “Над Менкай”
Галоўная Падзеі Мерапрыемства “Над Менкай”
Мерапрыемства “Над Менкай”
1162

8 чэрвеня 2024 года

13:00 – 21:40

Лязгат мяча на рысталішчы, шпацыр сярэднявечнай дамы па ўскрайку леса, звон цецівы лучніка, пах зёлак і лекаў са стала зяляркі – 8 чэрвеня, на адзін день Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту перанясе гасцей у таямнічыя і загадкавыя часы Сярэднявечча. Кожны зможа адчуць вагу сапраўднага даспеха, дакрануцца да сярэднявечнай зброі, паўдзельнічаць у сярэднявечным кірмашы, адчуць музыку, гоман і сам подых мінулых часоў. Вас чакаюць баі рыцараў, турнір лучнікаў, займальная лекцыя па гісторыі Сярэднявечча, майстар-класы і шматлікія забавы ад рыцарскіх клубаў і супрацоўнікаў музея. Далучайцеся і атрымайце свою часцінку Сярэднявечча!

У праграме:

Разнастайныя майстар-класы ад музейных супрацоўнікаў і чальцоў клубаў гістарычнай рэканструкцыі (сярэднявечныя танцы, магія і медыцына, фехтаванне, кавальства, выраб манет і іншае);

Паказальныя сярэднявечныя баі;

Рыцарскі турнір;

Лучны цір (за дадатковую плату);

Лучны турнір;

Фехтаванне на рэнесанснай рапіры (за дадатковую плату);

Праграма ад клуба “Клан МакВітан” і “Волат”;

Пляцоўка ад клуба “Клан МакВітан” (фотазона, прымерка даспехаў, шатланскія гульні);

Выступленне гурта “Вока Чарота”;

Пляцоўка фонда “Сірын”, дзе вы зможаце пазнаёміцца і сфатаграфавацца (за дадатковую плату) з драпежнымі птушкамі, а таксама пакатацца на кані;

Эфектнае вогненнае шоў;

Лекцыя на тэму: ”Вялікае Княства Літоўскае перад выклікамі экспансіі Тэўтонскага Ордэна ў XIV ст.: ад Патрыка Гарадзенскага да Энтані дэ Люсі” ад гісторыка-медыявіста Алега Іванавіча Дзярновіча;

Сярэднявечны кірмаш;

Экскурсійнае абслугоўванне на помніках сектара “Цэнтральная Беларусь” і з 13.00 да 17.00;

Усё гэтае і шмат чаго іншага Вы зможаце пабачыць на нашым фестывалі!

За дадатковую плату можна:

 набыць сувеніры ад народных майстроў;

 наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

 для дарослых – 25,00 руб.;

 студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 13,00 руб.;

 для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 13,00 руб.;

 для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна;

 сямейны квіток (2 дарослых + 2 дзіцяці) – 70,00 руб.;

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 до 19:10. Каса працуе з 11:00 до 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапреыстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
774
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Акцыя «Хлебны Спас»
531
Акцыя «Хлебны Спас»

У Беларусі шырока святкавалі Яблычны Спас і Макавей. Пра святкаванне Хлебнага Спасу на Беларусі...

Прэс-рэліз свята ««Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
274
Прэс-рэліз свята ««Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

Юр’я – свята ў гонар заступніка свойскай жывёлы, ахоўніка жывёлагадоўлі і сялянскай нівы.

Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»
1821
Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»

27.02.2021г. запрашаем здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помніках архітэктуры.