(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”)
сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (прысвячаецца Дню беларускай мовы)
24 лютага 2024 года
з 14.00 да 16.00
Ужо ў гэтую суботу Вы зможаце паглядзець прадстаўленні народнага лялечнага тэатра!
Вы ўбачыце рэканструкцыю прадстаўленняў 20-30-ых гг. ХХ ст. мірскіх батлеечнікаў – сям’і Сілко: батлеечная дзея “Калядна” (мясцовая інтэрпрэтацыя прадстаўлення “Цар Ірад”) і спектакль “Салдат і чорт”.
Гэтыя прадстаўленні характэрны толькі для Мірскай батлейкі, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці”. Кіраўнік народнага лялечнага тэатра “Батлейка” установы адукацыі “Мірскі дзяржаўны каледж” – Петрыман Канстанцін Леанардавіч.
“Віцебскі жлоб” – унікальная з’ява ў культурнай прасторы Віцебшчыны. У 2022 г. традыцыйная калядная батлейка “Віцебскі жлоб” атрымала статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці.
Элемент страціў жывое бытаванне яшчэ ў мінулым стагоддзі і застаўся існаваць толькі ў літаратурных крыніцах. Пры аднаўленні батлейкі “Віцебскі жлоб” выкарыстоўваліся запісы этнографаў XIX-XX стст. аб паказах батлеечных прадстаўленняў на тэрыторыі Віцебскай губерні.
Батлейка “Віцебскі жлоб” – гэта лялечны тэатр, які сваёй пабудовай значна адрозніваецца ад звычайнага тыпу беларускай батлейкі тым, што спалучае як статычную частку, так і рухомую. Сам тэатр мае выгляд трохкупальнай царквы, якая стаіць на адпаведнай лаве, і мае адну нішу, дзе знаходзяцца нерухомыя лялькі і тры нішы з рухомымі кружэлкамі, у якіх рухаюцца ценявыя фігуры. Дзеянне суправаджаецца песнямі і кантамі на тэму Наражэння Хрыстова. Уся дзея адбываецца ў цемры, і фігуркі, якія круцяцца ў нішах пры святле свечак, ствараюць магічны чароўны свет. Кіраўнік народнага тэатра лялек “КапялюШ” – Рэцікаў Андрэй Міхайлавіч.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Прыходзьце, калі ласка на свята за 15 хвілін да пачатку!
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
14 жніўня 2021 года працягваем спасцігаць Беларусь разам з намі!
31.03.2018г. адбудуцца зборныя камбінаваныя экскурсіі.
9 мая запрашаем адсвяткаваць Вялікую Перамогу!