Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае наведаць адмысловую куратарскую экскурсію «Лянок мой чысты, валакністы, залацісты», якая адбудзецца ў межах выставы «Беларускі лён».
Падчас мерапрыемства наведвальнікі змогуць:
- Падрабязна азнаёміцца з гісторыяй і традыцыйнымі этапамі апрацоўкі ільну;
- Прасачыць увесь працэс пераўтварэння расліннага сцябла ў ткацкую нітку;
- Адкрыць для сябе тонкасці старадаўняга ткацкага рамяства;
- Прыняць удзел у тэматычным майстар-класе ад нашых спецыялістаў.
Інфармацыя пра мерапрыемства:
Дата і час правядзення: 18 ліпеня, 13:00
Колькасць месцаў у групе: абмежавана (да 15 чалавек)
Кошт удзелу: 20 рублёў
Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная. Просім запісвацца загадзя праз кантактныя тэлефоны музея.
+375173526467

Майстэрства і мастацтва цесна пераплялісь у адным невялічкім, але такім значным беларускім...
3 ліпеня 2024 года 13.00 Незалежнасць дзяржавы неад’емна звязана з выбраннем...
З нагоды ўрачыстага святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і для ушанавання памяці...
29 лютага 2020 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве ««Масленiца» на...