+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
1581

Культурна-масавае мерапрыемства

«Даравальная нядзеля»

6 сакавіка 2022 года 

з 13:00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята.            

У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя масленічных святаў! На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у розных конкурсах і спаборніцтвах, патанцаваць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, а напрыканцы свята будзе спалена пудзіла зімы – «Марэна»!

У праграме мерапрыемства:

  • канцэртная праграма;
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых (лучны тыр – платныя паслугі!);
  • паказ лялечнага тэатра;
  • выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла, расповед пра масленічны стол;
  • правядзенне розных майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
  • масленічны слуп з прызамі;
  • абрад «Пахаванне Бабы»;
  • абрад «Трызна»;
  • карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
  • спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі
1163
Акция «Гоніць гэблік стружку залатую» прымеркаваная да Дня бацькі

21 кастрычніка 2023 года з 13:00 Дадзеная акцыя дазваляе даведацца чым займаліся нашыя...

Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе
408
Топ-10 падзей у музеі ў 2025 годзе

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх З Новым годам і...

Свята «Грамніцы»
415
Свята «Грамніцы»

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».

Тыдзень нулявога траўматызму
300
Тыдзень нулявога траўматызму

З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...