+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!
Галоўная Падзеі Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!
Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!
1447

Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!

(для груп)

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

Студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 80,00 бел. руб. на групу

Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, паспяваць калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала - куццю*.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Дзівосны свет народнай фантазіі»

Студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 37,00 бел. руб. на групу

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі «Дзівосны свет народнай фантазіі». Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Мельнікам, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Прыгоды ў краіне Зюзі»

Студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 125,00 бел. руб. на групу

На зімовую экскурсію «Прыгоды ў краіне Зюзі» запрашаюцца школьнікі (1-6 класы). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную ў посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя пачастуе гарбатай* і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

 

***

За кожнага ўдзельніка праграмы аплачваецца дадатковы ўваходны квіток.

Кошт квіткоў: 8,00 руб. – дарослыя; 4,00 руб. - дзеці.

Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 суправаджалы дарослы - бясплатна.

Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме.

*Пачастункі аплачваюцца асобна ў карчме.

На тэрыторыі музея працуе карчма.

Запіс груп па тэлефоне +375 17 2905913

 

 

Чакаем Вас у свеце незабыўных прыгод зімовай казкі !!!

 

 

 

Чытайце таксама
Свята «Вялікдзень»
193
Свята «Вялікдзень»

Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”.

Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1007
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...

Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
2369
Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»

26.03.2017г. запрашаем пазнаёміцца з традыцыйным тэатральным мастацтвам Беларусі і прыняць...