Свята «Дзень настаўніка» ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
Дзень настаўніка — свята, якое адгукаецца ў сэрцы кожнага з нас
Гэта пра веру ў нас, падтрымку і тыя самыя ўрокі, якія памятаеш усё жыццё. Усе мы захоўваем у памяці знаёмы голас, клапатлівы позірк і шчырую ўсмешку сваіх настаўнікаў.
3 кастрычніка 2026 года прапануем адзначыць гэтае цудоўнае свята разам у музеі! Збірайце сваіх любімых выкладчыкаў, аднакласнікаў, сяброў і прыязджайце ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб акунуцца ў атмасферу традыцыйнай гасціннасці, утульнасці і шчырых зносін.
Што чакае гасцей?
- Экскурсіі па сядзібах — шпацыры з экскурсіямі па маляўнічай тэрыторыі музея пад адкрытым небам і знаёмства з унікальнай драўлянай архітэктурай.
- Творчыя майстар-класы — выдатная магчымасць паспрабаваць сябе ў новых рамёствах і творчасці.
- Караоке пад адкрытым небам — выкананне любімых і душэўных хітоў разам.
- Музычны квіз — вясёлае і азартнае спаборніцтва для меламанаў.
- Традыцыйныя танцы і народныя гульні — знаёмства з аўтэнтычнымі забавамі і танцамі.
Конкурсы і прызы — святочная інтэрактыўная праграма з прыемнымі падарункамі.
Кошт квіткоў:
Дарослы квіток — 25,00 руб.
Квіток для вучняў — 8,00 руб.
Дзецям дашкольнага ўзросту — уваход вольны (бясплатна).

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
1 красавіка 2023 года з 15.00 да 16.00
12 красавіка 2024 года з 13:00 да 14:00 12 красавіка адзначаецца «Дзень...
З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту...