Яшчэ больш цікавых відэа на нашым канале https://www.youtube.com/channel/UCdjvdmG1t1nJmH5iqHmh8-A
Акунуцца ў эпоху сярэднявечча, адчуць сябе далікатнай прынцэсай ці смелым воінам? Або ўбачыць сапраўдны рыцарскі турнір? Як вы лічыце, у Вас атрымаецца кінуць сякеру далей за сярэднявечнага асілка, ці стрэліць з лука або арбалета дакладней чым лучнік? А можа вы добра бегаеце на хадулях? Вы лічыце сваёй добрай якасцю інтэлектуальныя магчымасці – тады сярэднявечная віктарына для Вас. Зрабіце фота на памяць з рыцарамі ў спецыяльнай фотазоне альбо вырабіце сваю ўласную манету пад кіраўніцтвам сапраўднага каваля!
Вы зможаце паспытаць найсмачнейшыя стравы беларускай кухні, прысмакі на любы густ. А дыджэі з каманды радыё ЮНІСТАР (UNISTAR) не дадуць засумаваць.
Дэльтаплан – гэта забава для аматараў «каб дух захоплівала»! На 10 хвілін Вы зможаце ўявіць сябе птушкай у небе, размахнуць рукі шырэй і адчуць вецер на сваім твары!
Для аматараў менш экстрэмальнага паветранага транспарту – палёт на верталёце. Толькі з вышыні можна па-новаму адкрыць для сябе родныя мясціны і па-сапраўднаму ацаніць прыгажосць беларускай прыроды.
Музейны сектар «Цэнтральная Беларусь» гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай на фальклорнай пляцоўцы.
Зносіны з гэтымі ветлівымі, добрымі жывёламі прынясуць Вам мора задавальнення і пакінуць цудоўныя ўспаміны! Язда верхам, надзвычайнай прыгажосці краявіды – усё гэта ў спалучэнні забяспечыць яркі і запамінальны адпачынак.
Разнастайныя забавы, якія бясспрэчна прыйдуцца па душы дзецям любога ўзросту: ад надзіманых замкаў і батутаў да велізарных празрыстых шароў – зорбаў – у якіх не так ужо лёгка перамяшчацца, як здаецца на першы погляд!
Гульцы футбольнага клуба «Крумкачы» пакажуць майстар-клас для ўсіх гледачоў, ну а самыя смелыя змогуць паспаборнічаць з хлопцамі з каманды. Хто апынецца лепей – зойме месца ў зборнай!
Не думайце, што абыграць «Крумкачоў» лёгка, бо за два гады існавання футбольны клуб атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, і хлопцы не спыняюцца на дасягнутым!
Мабыць, адной з самых яркіх пляцовак нашага фестывалю стане тэатральная паляна. Тут вас чакаюць вясёлыя прадстаўленні, лялечныя забавы, казачныя персанажы, маскарад – сапраўдныя прыгоды для маленькіх і вялікіх! Больш за тое, кожнае дзіця зможа паспрабаваць сябе ў ролі артыста і прыняць удзел у інтэрактыўных спектаклях! На тэатральнай паляне сапраўды сумна не будзе!
Прама на адкрытым паветры, ў загонах будуць пасвіцца козы і авечкі. Рыжых лісіц можна разглядаць і карміць колькі душы заўгодна, а пухнатых трусоў – смела браць на рукі. Не абыдзецца і без экзотыкі: шыншылы, яноты, бурундукі, тхоры і іншыя жывёлы. Свае пачастункі для насельнікаў «жывога кутка» браць ня трэба – прысмакі будуць прадавацца на ўваходзе.
Ваяж па вадасховішчу праходзіць на камфартабельным катэры (ёсць адкрытая і закрытая палубы) з аглядам навакольных краявідаў. Штучнае вадасховішча, якое размешчана каля вёскі Воўчкавічы, – гэта месца адпачынку і правядзення спаборніцтваў па водных лыжах і веславанні. Навакольная прырода – унікальнае тварэнне ледавіка.
У праграме:
• Павел Любамудраў и струнны аркестр «Метамарфоза»
Маладзёжны аркестр пад кіраўніцтвам таленавітага выпускніка Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Паўла Любамудрава у лютым 2016 года з аглушальным поспехам выступіў на разагрэве ў амерыканскіх металістаў Manowar. Зараз жа ён працягвае пакараць новыя вышыні!
• Міхаіл Снітко і сімфанічны аркестр «Алімпія класіка»
Аркестр «Алімпія Класіка», які ўзнік у 2013 годзе пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў, складаецца з вядучых музыкаў нашых лепшых калектываў: сімфанічных аркестраў Вялікага тэатра, філармоніі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр (ДАСА)), Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.
На нашым фэсце абодва аркестра будуць выступаць у адкрытым полі! Цудоўная музыка і непаўторная беларуская прырода – такое ні ў адной канцэртнай зале не ўбачыш!
Добрая музыка спрыяе добраму настрою і праяўленню творчых здольнасцяў, таму мы ўсталюем мальберты недалёка ад сцэны.
10% ад прададзеных квіткоў будуць пералічаны на рахунак міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «ШАНС».
да 20 мая
дзіцячы 80 000, дарослы 160 000, сямейны (2+1) 360 000, сямейны (2+2) 432 000
с 21 мая па 3 чэрвеня
дзіцячы 95 000, дарослы 190 000, сямейны (2+1) 427 500, сямейны (2+2) 513 000
4-5 чэрвеня ў касах на фестывалі
дзіцячы 120 000, дарослы 240 000, сямейны (2+1) 540 000, сямейны (2+2) 648 000
Электронныя квіткі набываюць тут.
Схему праезду глядзіце тут.
03.05.2020 г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я».
Пілотны праект па супрацоўніцтву школ і музеяў...
02.03.2019г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Шырокая Масленіца ў беларускім...
29 лютага 2020 года адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленiца» на тэрыторыі музея!