+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Для наведвальнікаў
Галоўная Падзеі Для наведвальнікаў
Для наведвальнікаў
1009

Для наведвальнікаў

Дарагія госці! Шпацыруючы па музейнай тэрыторыі, вы можаце выявіць, што некаторыя аб'екты зачыненыя для наведвання. Гэта робіцца для таго, каб зменшыць эксплуатацыйную нагрузку на будынак, захаваць на доўгія гады маснічыны, парогі, дзвярныя палотны і завесы. Часамі аб’екты знаходзяцца ў стане бягучага альбо капітальнага рамонту, які дазваляе прывесці помнікі ў належны экспазіцыйны стан.

Кожны помнік архітэктуры ў экспазіцыі – аб'ект культурнай спадчыны ўзростам больш за сто гадоў (ёсць сярод іх і сапраўдныя «мастадонты», якія жылі яшчэ тры стагоддзі таму). Драўляныя канструкцыі хутка зношваюцца пры пастаянным наведванні людзьмі (нашы продкі і думаць не маглі, што да іх прыйдзе столькі гасцей!).

Таксама ў помніках Вы можаце наткнуцца на пластыкавую перагародку, якая зачыняе праход у пакой. Гэта неабходна для захавання музейных прадметаў, кожны з якіх з'яўляецца сапраўдным артэфактам і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. У нашым музеі няма вітрын, таму перагародка – адзіны спосаб засцерагчы захаванасць музейнага прадмета ад нядобрасумленных наведвальнікаў (упэўненыя, што да Вас гэтае азначэнне не адносіцца).

Нам вельмі важна максімальна падоўжыць жыццё кожнаму з нашых помнікаў, захаваць культурную спадчыну і для нашых праўнукаў, таму просім з разуменнем паставіцца да абмежаванняў і выконваць правілы наведвання музея і гэтыя рэкамендацыі.

Жадаем Вам прыемнага баўлення часу і дзякуй, што наведалі наш музей.

Калектыў навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Чытайце таксама
Рэспубліканскі суботнік
1269
Рэспубліканскі суботнік

16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў...

Акцыя «Узвіжанне»
447
Акцыя «Узвіжанне»

Узвіжанне – адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які з’яўляецца сімвалам...

Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»
885
Мерапрыемства «Дзень Батлейкі»

(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”) сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам...

Мерапрыемствы ў красавіку 2024
879
Мерапрыемствы ў красавіку 2024

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 3 красавіка Свята...