Выстава працуе з 22.06.2023
З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна” можна будзе азнаёміцца з часовай экспазіцыяй “22 чэрвеня: лёс чалавека – лёс краіны”. На выставе прадстаўлены фотаздымкі і дакументы ветэрана вайны Цімафея Рыгоравіча Буева. Праз гэтыя прадметы Вы зможаце прасачыць гісторыю жыцця асобнага чалавека, які прайшоў вайну.
Буеў Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся ў 1909 г. у в. Стражава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У 1931 г. быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны ў школу санінструктараў, пасля сканчэння якой праходзіў службу ў 13 стралковым палку. У 1934-1935 гг. навучаўся ў школе ваенных лекарскіх памочнікаў у г. Ленінградзе. Да верасня 1939 г. служыў медработнікам 10-ай танкавай брыгады ў г. Барысаве. Напярэдадні вайны праходзіў службу у г. Каўнасе, дзе пражываў разам з жонкай Надзеяй Цімафееўнай, дачкой Верай і сынам Генадзем. З 1941 па 1945 г. Цімафей Рыгоравіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой служыў у Ваенным сартыравальным эвакашпіталі № 290 Заходняга і 3-га Беларускага франтоў.
За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне Цімафей Рыгоравіч быў узнагароджаны ордэнамі “Чырвонай зоркі”, “Чырвонага сцяга”, медалямі “За абарону Масквы”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай Вайне 1941-1945 гг.” і іншымі ўзнагародамі.
Пасля заканчэння вайны праходзіў службу ў БССР, ПНР. У снежні 1955 г. Цімафей Рыгоравіч звольнены ў запас па выслузе гадоў і па скарачэнні Савецкай арміі ў званні маёра. Пасля звальнення медыцыну не кінуў, працягваючы працу спачатку ў санэпідстанцыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, пасля – у Мінгарскурвендыспансеры, медсанчастцы мотавелазавода г. Мінска.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.
Беларускаевяселле, у тым выглядзе, у якім яго паспелі зафіксаваць этнографы і фалькларысты ў...
Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце...
26 чэрвеня 2021 года адбылося абрадавае мерапрыемства «Купальская ночка невялічка» на тэрыторыі...
22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!