1, 5, 6 чэрвеня 2024 года
з 16:00 да 17:00
Акцыя «Цалкам бясплатна» дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў. Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён». Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку.
А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйных народных танцах і гульнях.
Пачатак экскурсіі ў 16.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (каля мапы музея).
Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Экскурсія пачынаецца ў 16.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
У перыяд з 1 па 10 верасня ў музеі прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі&quo...
17 мая 2025 года музей праводзіць акцыю «Усёй сям’ёй у музей».
5 чэрвеня 2020 г.
Дарагія наведвальнікі! 14 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры...