УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00
1-4 студзеня 2024 года
Каляды – адно з самых радасных і доўгачаканых святаў.
Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, адчуць атмасферу народных традыцый і зімовага хараства:
1 і 2 студзеня 13:00
Бясплатная экскурсія “Калядныя традыцыі».
Вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочны стол і абрад калядавання.
3 студзеня 13:00
Вы зможаце прыняць удзел у бясплатнай акцыі «Калядныя забавы».
Ва ўсіх жадаючых з’явіцца магчымасць далучыцца да экскурсіі з расповедам пра Каляды, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.
4 студзеня 13:00
Бясплатная экскурсія «Каляды» з традыцыйнымі варожбамі, калядаваннем і народнымі спевамі.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; гарадскі аўтобус№ 150; маршрутныя таксі №№1277, 1111, 1026.
Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і...
21 лістапада 2021 года запрашаем на экскурсію, прысвечаную кавальству на тэрыторыі Беларусі (ад...
Спецыяльна да новага навучальнага года мы падрыхтавалі спіс новых і найбольш запатрабаваных...
4 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў...