Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым пра здзяйсненне жаданняў!
Запрашаем Вас наведаць бясплатныя экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вы пачуеце расповед пра помнікі драўлянага дойлідства (капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, Пакроўская царква з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, Спаса-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці), народныя і хрысціянскія традыцыі святкавання Калядаў.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
У перыяд з 1 па 10 верасня ў музеі прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі&quo...
2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...
Увага! Змяніўся час працы нашага музея.
Дарагія сябры! Па тэхнічных прычынах наш Музей будзе зачынены для наведвання 31.03.2025 (панядз...