+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Грамніцы»
Галоўная Падзеі Свята «Грамніцы»
Свята «Грамніцы»
762

17 лютага 2024 года

з 14.00 да 15.00

 

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню». Гэта адно з нерухомых святаў народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных. У гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і ўбачыць, як мільгае бліскавіца.

Асаблівае значэнне надавалася грамнічнай свечцы, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны гаспадар ведаў, што гэтая свечка дапаможа засцерагчы хату ад усялякай бяды.

У гэты пераломны дзень казалі: «На Грамніцы – паўзіміцы». Таму другая назва свята – Стрэчанне. Людзі тлумачылі сэнс свята, як сустрэча Зімы і Лета.

У некаторых мясцінах хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды, спяваць веснавыя песні.

У вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці на Грамніцы ладзілі святочнае шэсце з абразом і грамнічнымі свечкамі. Таксама неслі ялінку, якая была ўпрыгожана кветачкамі, што сімвалізавала вясну. Лічыцца, што калі елачка будзе добра ўпрыгожана, то вясна будзе цёплай. Разам уся грамада вадзіла карагоды і танчыла. Далучайцеся і Вы ў музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Расповед пра свята «Грамніцы» і грамнічную свечку;
  • Майстар-клас па вырабу кветак з паперы;
  • Майстар-класы па набіванцы і выцінанцы;
  • Гульнявая пляцоўка;
  • Абрад з в. Новае Палессе Лельчыцкага раёна;
  • Карагоды, песні і традыцыйныя танцы вакол вогнішча.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
239
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...

Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
214
Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны...

СУСТРАКАЙ ВОСЕНЬ У БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ!
2240
СУСТРАКАЙ ВОСЕНЬ У БЕЛАРУСКІМ СКАНСЭНЕ!

Праграма культурна-масавых мерапрыемстваў на верасень!

Фотасправаздача «Мерапрыемства «Багач»
1691
Фотасправаздача «Мерапрыемства «Багач»

22.09.2019г. Багач – старажытнае свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення.