+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»
Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»
2651

Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»

14 сакавіка 2019 г. 13:00

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту прэзентуе выставу «Забытыя асілкі зямлі беларускай», урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 14 сакавіка 2019 г. Музей валодае шматлікімі калекцыямі, але галоўнымі экспанатамі, асновай музейнай экспазіцыі, з’яўляюцца помнікі народнага дойлідства XVIII – пач. ХХ стст., перавезеныя з розных раёнаў Беларусі.

Аднымі з самых цікавых і незвычайных аб’ектаў для сучаснага наведвальніка з’яўляюцца ветраныя млыны. Яшчэ сто гадоў таму вясковы пейзаж было цяжка ўявіць без ветракоў: стаялі яны на ўзгорках, дзе добра дзьмуў вецер, у адзіночку ці па некалькі, былі добра бачныя здалёк, служылі своеасаблівымі арыенцірамі падарожніку, збіралі вакол сябе жыхароў суседніх вёсак. Сёння архітэктура ветракоў стала сапраўдным упрыгожваннем, пярлінай музейнай вёскі.

Працоўнай групай БДМНАіП у 1970-1980-я гг. быў зроблены шэраг экспедыцый па Беларусі, што ставілі на мэце пошук аб’ектаў для перавозу на тэрыторыю музея. Супрацоўнікамі фіксаваліся помнікі народнай архітэктуры, фонды музея захоўваюць багатую калекцыю негатываў з этнаграфічных экспедыцый тых часоў, сярод якіх вылучаюцца шматлікія фотаздымкі млыноў з Клецкага, Нясвіжскага, Іванаўскага, Пружанскага, Свіслацкага, Мядзельскага, Хоцімскага, Касцюковіцкага, Хойніцкага і іншых раёнаў. На жаль, большасць з іх ужо не існуе, аднак тры аб’екты атрымалі «другое жыццё» ў музеі.  Прапануем азнаёміцца з унікальным фотаматэрыялам, які дэманструе тэхнічны стан і захаванасць ветракоў на момант іх фіксацыі, а таксама дае ўяўленне пра тытанічную работу, што была зроблена папярэднікамі для захавання помнікаў драўлянага дойлідства. Упершыню дэманструюцца архіўныя дакументы: чарнавыя запісы членаў рабочай групы, чарцяжы-праекты аднаўлення, фотаматэрыялы, якія дэманструюць працэс разборкі і перавозу фрагментаў будынка.

Выстава разлічана на тых, хто знаёмы з экспазіцыяй музея архітэктуры і побыту, або цікавіцца драўлянай архітэктурай, этнаграфіяй Беларусі. Запрашаем да наведвання!    

Чытайце таксама
Свята «Пакроўскі кірмаш»
1020
Свята «Пакроўскі кірмаш»

15 кастрычніка 2022 года

Лыжная траса ў музеі!
2294
Лыжная траса ў музеі!

Запрашаем на #этналыжню

Свята  «Зажынкі»
1017
Свята «Зажынкі»

22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...

Акцыя «Калядныя дзянькі»
1210
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-5 студзеня 2021 года запрашаем адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд!