У традыцыйнай культуры семантыка куфра была трывала звязана з вяселлем – важнейшым крокам у жыцці маладых людзей, што падцвярджаў набыццё новага сацыяльнага статусу, азнаменаваўшы пераход да адказных грамадскіх роляў – бацькі і маці. “Вясельны куфар”, “куфар маладой” – стагоддзе таму ён быў сведкам клопатаў дзяўчыны напярэдадні замужжа, адзначаны сваёй, уласнай роллю ў падрыхтоўцы свята. Мінуў час, сыходзілі з жыцця людзі, куфры перабраліся з хаты на гарышча, саступіўшы месца зручнай сучаснай мэблі; запыленыя, дажываюць свой век побач з кроснамі ды калаўротам, увасобіўшы новы семантычны сэнс – бабулінага скарбу, утульнасці і загадкавасці старой побытавай рэчы.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту анансуе адкрыццё новай экспазіцыі “Куфры Беларусі”. Яна з’яўляецца вынікам працяглай збіральніцкай, рэстаўрацыйнай і экспазіцыйнай работы і прэзентуе значную частку калекцыі традыцыйнах куфраў, сабраную цягам амаль 45 год існавання музея. Музейныя прадметы ў экспазіцыі адлюстроўваюць розныя віды дэкаратыўнага аздаблення, характэрныя для этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, увасабіўшы народны густ, цесна звязаны з мясцовымі традыцыямі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Выстава знаходзіцца на помніку архітэктуры «Вяночны двор з в. Варашылкі Мядзельскага раёна» (сектар «Паазер’е»).
З 16 па 20 сакавіка 2026 года ў арганізацыях, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў...
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна» створана для таго, каб кожны госць змог даведацца больш аб...
26 лютага 2023 года з 13.00 да 15.00 у апошні дзень Масленічнага тыдня.
25 ліпеня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі му...