+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
2283

Фотасправаздача

«Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»

30 жніўня 2019 г.

Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту разам з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае наведаць выставу “Ікона звалась Свячой…”, якая будзе дзейнічаць у помніку архітэктуры “Царква з в. Барань” (экспазіцыйны сектар “Падняпроўе”). Адкрыццё выставы – 30 жніўня 2019 г. а 13-й гадзіне.

Абрад «Свяча» з'яўляецца адным з самых адметных абрадаў у традыцыйнай культуры беларускіх вёсак Гомельшчыны. «Свячой» называюць як абрад, так і яго рытуальныя прыналежнасці. Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава займаецца шматгадовым вывучэннем гэтага абраду, і адным з вынікаў такіх даследаванняў з'яўляецца выставачны праект «Ікона звалась Свячой…». У выставачнай прасторы тэксты, запісаныя ў шматлікіх экспедыцыях па Гомельшчыне, а таксама суседняй Браншчыне, паўстаюць перад наведвальнікамі ў своеасаблівыя вобразныя, тэматычныя комплексы-інсталяцыі. На выставе можна пабачыць аўтэнтычныя і рэканструяваныя тыпы Свечаў, што існавалі і існуюць зараз на Гомельшчыне, традыцыйны народны іканапіс і ткацтва. Усё гэта аб'яднана адной тэмай — абрадам «Свяча».

На выставе прадстаўлены амаль два дзясяткі народных ікон канца XVIII — пачатку XX ст., больш чым паўсотні ручнікоў канца XIX — сярэдзіны XX ст., дванаццаць комплексаў аўтэнтычных і рэканструяваных «Свеч», а таксама экспедыцыйныя фотаздымкі абраду, сшыткі з рукапісамі псалмаў і фальклорныя тэксты, звязаныя з рытуальнымі момантамі і дзействамі.

Чытайце таксама
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”
391
“Забытыя асілкі зямлі беларускай”

Часовая экспазіцыя з фондаў музеяў

Змены ў часе працы Музея 
452
Змены ў часе працы Музея 

Паважаныя наведвальнікі! З 8 кастрычніка 2025 года (з 08.10.2025) Беларускі дзяржаўны музей...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Кахаем па-беларуску»
2526
Культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску»

09.02.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Кахаем па-беларуску» на...

Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»
1395
Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне»

03 мая 2022 года магчымасць здзейсніць вандроўку ў музеі пад адкрытым небам адразу па тром...