+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы
Галоўная Падзеі Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы
Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы
3067

Дарагія сябры! Мы распачынаем серыю публікацый пад агульнай назвай #строчыцкія гісторыі, у якіх распавядзем малавядомыя старонкі гісторыі помнікаў драўлянага дойлідства, што экспануюцца на тэрыторыі музея, узгадаем імёны гаспадароў музейных сядзіб, а таксама адкрыем для вас розныя цікавосткі з архіўных хронік рабочай групы БДМНАіП, у тым ліку старыя фотаздымкі з экспедыцый. Сачыце за абнаўленнем!

***

Гісторыя капліцы з в. Каралеўцы

«Унутры капліцы была разруха, рэшткі ўбранства ляжалі пад нагамі, з-за крэкату варон не было чуваць голасу калег...»

Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна – адзін з першых помнікаў архітэктуры, які сустракае наведвальнікаў у музеі. Васьмігранны аб’ём, з апсідай, шатровай страхой увенчанай шпілем, з аздобленым калонамі ўваходам - архітэктура капліцы мае непаўторны, пазнавальны сілуэт. З-за некаторай аддаленасці ад экспазіцыйнага сектара “Цэнтральная Беларусь”, капліцу часта абмінаюць увагай арганізаваныя экскурсіі, доўгі час будынак знаходзіўся ў закансерваваным стане, і толькі напрыканцы 2013 г., пасля рамонтна-рэстаўрацыйных работ, мерапрыемстваў па музеефікацыі, капліцу, нарэшце, адкрылі для наведвальнікаў.

 

 

 

 

Будынак быў выяўлены ў 1980 г. падчас экспедыцыі рабочай групы БДМНАіП у складзе архітэктараў Лакотка А.І.і Трухіна А.С. Знаходзілася на старых вясковых могілках, на момант фіксацыі ў напаўразбураным стане - у помніку правалілася частка страхі, былі пашкоджаны бэлькі перакрыццяў.

 

“Унутры капліцы была разруха, рэшткі ўбранства ляжалі пад нагамі, з-за крэкату варон не было чуваць голасу калег. Абмеры рабілі восенню, ужо стаялі халады. ” – узгадвае работу па фіксацыі помніка ўдзельнік экспедыцыі.

 

У адпаведнасці з актам тэхнічнага стану, пашкоджанні помніка ў працэнтных адносінах складалі:

  • Падмуркі – на 30 %
  • Вонкавыя сцены – на 50 %
  • Перакрыццё даху – на 70%
  • Падлога – на 80%
  • Дошкі столі – на 50%
  • Дзверы, вокны – на 20%

 

 

У др. палове 1980-х гг. капліца была разабрана і перавезена на тэрыторыю музея, складзена праектная дакументацыя на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

 

 

 

 

 

З матэрыялаў навуковых вышуканняў сведчыць, што капліца была пабудавана ў 1802 г. на сродкі жыхароў 2-х вёсак: Каралеўцы і Любкі, будаўніцтва ініцыявана братамі Рогачамі.

Архітэктура капліцы сведчыць аб першапачатковай прыналежнасці яе да каталіцкай або ўніяцкай канфесіі. З сярэдзіны ХІХ ст. капліца належыла праваслаўным, асвечана ў гонар святога Мікалая Цудатворца і была прыпісной да Іжаўскай царквы. Не радзей за 6 разоў на год для набажэнстваў у Каралеўцы прыязджаў іжаўскі святар.  

У 1808 г. побач з капліцай пабудавалі званіцу. У 1986 г. мясцовыя жыхары не дазволілі разабраць яе, званіца была абмерана і ў 2013 г. пры правядзенні рамонтна-рэстаўрацыйных работ адбудавана копія.

 

Чытайце таксама
Увага! Змяніўся нумар тэлефона!
1146
Увага! Змяніўся нумар тэлефона!

Змяніўся нумар тэлефона / факса для прыёму заявак на экскурсійнае абслугоўванне груп па...

Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2024»
821
Культурнае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2024»

Х штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2024» («Звані з намі ва ўсе…!!!»)...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
2913
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

12.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Дарагія сябры!
98
Дарагія сябры!

Ад усяго калектыва Музея народнай архітэктуры і побыту сардэчна віншуем вас з Міжнародным днём ...