Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 3 мая 2020 года запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я». Юр’я – старадаўняе свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар заступніка жывёлы і гаспадаркі. У старыя часы ўшаноўваўся Вялес, з прыходам хрысціянства гэтую ролю на сабе прыняў Святы Георгій (Юрый). Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты, а мядзведзям лапы і статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абход палёў з хлебам, хлявоў, варажылі пра будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юраўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну. Лічылася, што ад гэтага дня залежала наколькі будзе ўраджайным год.
На тэрыторыі музея Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага...
У гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня, 8 Сакавiка - Беларускі дзяржаўны музей народнай...
(Мірская Батлейка і Віцебскі “жлоб”) сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам...
16 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прайшоў...