+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
2711

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

18 лістапада 2018 года 

з 14:00 да 15:00

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі,  падчас працы маглі жартаваць, расказваць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадваць загадкі, спяваць песні.

Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання, які знік у сучасным асяродддзі. Таму ў музеі не першы год ладзяць мерапрыемства такога кшталту, каб паказаць побыт і жыццё людзей тых часоў.

Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!   

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • пачуць адукацыйны расповед пра апрацоўку ільна на выставе «Беларусі лён»;
  • убачыць тэатральную пастаноўку «Вячоркі»;
  • навучыцца спяваць лірычныя беларускія песні;
  • прыняць удзел у беларускіх танцах і гульнях.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Мерапрыемства  «Ноч музеяў»
859
Мерапрыемства «Ноч музеяў»

17 мая 2025 года з 19.00 да 23.00 Незвычайную атмасферу пад начным зорным небам можна...

Дарагія сябры. Увага!
669
Дарагія сябры. Увага!

7 лістапада "Чырвоны дзень календара" - менавіта так называлі свята, прысвечанае...

Свята «Вербніца»
789
Свята «Вербніца»

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.