+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Сядзіба з вёскі Садавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
Галоўная Экспазіцыя Цэнтральная Беларусь Сядзіба з вёскі Садавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці
Сядзіба з вёскі Садавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Двор пачатку ХХ стагоддзя, які ўяўляе сабой прыклад пагоннай (лінейнай) забудовы на канчатковым этапе свайго развіцця, перавезены з вёскі Садавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Шматлікія жылыя і гаспадарчыя пабудовы ў адным аб’ёме выцягнуліся ўздоўж двара на 36 метраў пад адзінай роўнай двухсхільнай страхой. Гэты класічны пагон уражвае сваёй цэльнасцю, адзінствам аб’ёму і планіровачнай супадпарадкаванасцю памяшканняў. Праз сенцы і сенечкі можна прайсці ў хату, кладоўку, кладовачку і клець. Гаспадарчыя памяшканні – гэта адрына, хлявы для буйнага і дробнага ската, свінарнік і птушнік.

Хату пабудаваў Платон Гуцановіч (1850-я гг. – 1944-45), які ў самым пачатку ХХ стагоддзя паехаў на заробкі ў Амерыку. У Чыкага засталіся яго старэйшыя дзеці, сам Платон вярнуўся на радзіму, пабудаваў хату. У Платона і яго жонкі Ульяны было шаснаццаць дзяцей, выжыла з якіх восем.У хаце экспануецца вялікая колькасць прадметаў, звязаная з сям’ёй Гуцановічаў.

У гаспадарчай пабудове сядзібы паказана для агляду калекцыя ступ.