+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава “Куфры Беларусі”
Галоўная Выставы Выставы на тэрыторыі Выстава “Куфры Беларусі”
Выстава “Куфры Беларусі”

Выстава “Куфры Беларусі”

 

У традыцыйнай культуры семантыка куфра была трывала звязана з вяселлем – важнейшым крокам у жыцці маладых людзей, што падцвярджаў набыццё новага сацыяльнага статусу, азнаменаваўшы пераход да адказных грамадскіх роляў – бацькі і маці. “Вясельны куфар”, “куфар маладой” – стагоддзе таму ён быў сведкам клопатаў дзяўчыны напярэдадні замужжа, адзначаны сваёй, уласнай роллю ў падрыхтоўцы свята. Мінуў час, сыходзілі з жыцця людзі, куфры перабраліся з хаты на гарышча, саступіўшы месца зручнай сучаснай мэблі; запыленыя, дажываюць свой век побач з кроснамі ды калаўротам, увасобіўшы новы семантычны сэнс – бабулінага скарбу, утульнасці і загадкавасці старой побытавай рэчы.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту анансуе адкрыццё новай экспазіцыі “Куфры Беларусі”. Яна з’яўляецца вынікам працяглай збіральніцкай, рэстаўрацыйнай і экспазіцыйнай работы і прэзентуе значную частку калекцыі традыцыйнах куфраў, сабраную цягам  амаль 45 год існавання музея. Музейныя прадметы ў экспазіцыі адлюстроўваюць розныя віды дэкаратыўнага аздаблення, характэрныя для этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, увасабіўшы народны густ, цесна звязаны з мясцовымі традыцыямі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава знаходзіцца на помніку архітэктуры «Вяночны двор з в. Варашылкі Мядзельскага раёна» (сектар «Паазер’е»).