
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Піліпаўскія вячоркі» 18 лістапада 2017 года Вячоркі (попрадкі, супрадкі) – даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі ў адной хаце за працай. На вячорках звычайна пралі, вышывалі, вязалі, жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі і паданні. Прыходзілі і хлопцы, каб дзяўчат павесяліць і дапамагчы з рамонтам калаўротаў. Напрыканцы працы моладзь гуляла ў розныя народныя гульні, танцавала, спявала песні. Збірацца на вячоркі было традыцыяй, якая выхоўвала...