
Фотасправаздача «Адзінаццаты міжнародны музычны open-air фестываль «Купальскае кола-ХІ» 21-23 чэрвеня 2019 года ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбыўся Адзінаццаты міжнародны музычны open-air фестываль «Купальскае Кола-XI". «Купальскае Кола» — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, які масава падабаецца прыхільнікам роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту...