+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Святы Мікола
Галоўная Падзеі Святы Мікола
Святы Мікола
791

Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна было сустрэць яго абраз. У народзе казалі: “Няма за мужыка паборніка большага за Міколу”. Мікола лічыўся нябесным заступнікам бедных, нямоглых і падарожнікаў, асабліва на вадзе. “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як сьвяты Мікола”, - кажа народная прымаўка. У народзе Міколу лічылі, як найстарэйшага па сваім веку, найстарэйшым і над усімі святымі. “Прасі Міколу, а ён Спасу скажа”.

З малітваю да Міколы звярталіся перад тым як выпраўляліся ў дарогу, а таксама падчас буры. У народных спевах Мікола паўстае як апякун нівы і статка. З днямі памяці Святога Міколы звязаны каляндарныя назіранні сялян: “Да вясеньняго Міколы няма лета, а да асеньняго няма зімы”. З вясеннім Міколам (22 траўня) звязаны пачатак сяўбы яравых культур, а таксама выган коней у ноч на пашу.

Да Міколы веснавога музей падрыхтаваў выставу абразоў з уласнай калекцыі, дзе вы зможаце ўбачыць народныя, манастырскія а таксама стараабрадніцкія абразы з выявамі Святога Мікалая.

Чытайце таксама
Паважаныя наведвальнікі! Увага!
687
Паважаныя наведвальнікі! Увага!

Па тэхнічных прычынах Музей будзе зачынены для наведвання 17 жніўня 2024 года (17.08.2024)

Абрадавае мерапрыемства «Ішла каляда калядуючы...» (Каляды)
1492
Абрадавае мерапрыемства «Ішла каляда калядуючы...» (Каляды)

26 снежня 2021 года запрашаем вас пакалядаваць да нас і разам з намі!

Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка  «В каждой песне я вновь оживу…»
1653
Фотасправаздача «Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»

7 жніўня 2021 года адбыўся дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»